Адвакат Бабарыкі: «Плошча не ёсць спосабам змяніць уладу»


У праграмах серыі «Размовы VoxPopuli» сваё меркаванне аб сітуацыі ў краіне выказваюць людзі, якія раней не цікавіліся палітыкай, але падчас гэтай выбарчай кампаніі не змаглі прамаўчаць.

Юрыст выбарчага штабу і адвакат Віктара Бабарыкі Максім Знак распавёў Святлане Калінкінай і Віталю Цыганкову пра тое, як змяніўся ягоны асабісты лёс і сітуацыя ў краіне ад Плошчы-2006 да сённяшняга дня.

«Плошча не ёсць спосабам змяніць уладу. Спосабы змяніць уладу, яны заўсёды юрыдычныя. Шлях да гэтых спосабаў, інструменты… Звычайна добры інструмент – гэта выбары. Калі выбары не атрымліваюцца, і вось вы кажаце: Плошча. Нават калі прааналізаваць, што адбываецца нейкае аспрэчванне вынікаў [галасавання. – Рэд.], у тым ліку на Плошчы, то звычайна – новыя выбары. То бок інструмент зноў выбары будзе», – патлумачыў падчас «Размовы VoxPopuli» юрыст Віктара Бабарыкі Максім Знак.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.