Адсутнасць тэлефонаў у вучняў «дазволіць абмяжоўваць здымкі беззаконня ў школах...»


Знайсці крайняга або штосьці забараніць прасцей, чым разабрацца ў першапрычынах. Гэтак і ў выпадку з трагедыяй у Стоўбцах. Толькі Аляксандр Лукашэнка зрабіў вымову міністру адукацыі Ігару Карпенку «за непрыняцце належных захадаў па бяспецы дзяцей у школах», як ужо сёння ведамства Карпенкі прадставіла сваю прапанову – абмежаваць для шкаляроў карыстанне мабільнікамі.

Пра тое, што чыноўнікі скарыстаюць трагедыю, каб забараніць яшчэ што-небудзь, эксперты выказваліся адразу ж пасля падвойнага забойства ў школе. Ружовых акуляраў не маюць каментатары і адносна цяперашняй прапановы міністра. Гэтак чытач «Нашай Нівы» Дзмітро Александрыйскі абурана пытаецца:

«Ну чаму ў краіне гэткі ідыятызм? Да чаго тут мабільнік? Ну давайце забаронім транспарт, інтэрнэт, электрычнасць, будзем жыць як у пячорах. Бяда ў тым, што бяздарная і безгаловая палітыка Лукашэнкі за два дзесяцігоддзі вымыла з краіны прафесіяналаў, таленавітых і перспектыўных педагогаў. Сапраўдныя таленты ў гэтай галіне з’язджаюць».

Вострыя на язык каментатары «Хартыі-97» не пакідаюць ад прапановы Карпенкі і мокрага месца. Чытач Нік мяркуе пра сапраўдныя матывы новай забароны:

«Гэта дазволіць абмяжоўваць здымкі беззаконня ў школах. І бардак, які там пануе».

А вось чытач гарадзенскага парталу «S13» пад нікнэймам Аляксандр Пушкін задаецца пытаннем на перспектыву:

«А калі чарговы маньяк, землятрус, пажар – а тэлефоны ў скрынцы пад замком?»

Мы спыталі жыхароў сталіцы, што яны думаюць пра пра магчымыя абмежаванні для карыстання мабільнымі тэлефонамі школьнікамі. Сітуацыю скаментавалі эксперт у сферы культуры і адукацыі Вадзім Мажэйка і доктар гуманітарных навук Сяргей Падсасонны.

З таго, што прапанаваў міністр – можа, частка мае сэнс. Іншая справа, адносна псіхалагічнай дапамогі – ці гэта тое, што трэба?

belsat.eu