Адсутнасць хлеба ў булачных Пецярбургу будзе ў 2016 годзе. І сыдзе першым Пуцін


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTlVXMHN0UW5BX00lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Еўразвяз вырашыў працягнуць яшчэ на шэсць месяцаў эканамічныя санкцыі, накладзеныя на Расею за анексію Крыму і падтрыманне, якое Крэмль аказаў сепаратыстам ва Украіне.Рашэнне аб працягу санкцыяў прынятае яшчэ ў мінулую пятніцу падчас паседжання амбасадараў краінаў-чальцоў Еўразвязу. Сёння ж выйшаў афіцыйны прэс-рэліз Рады Еўразвязу на гэтую тэму.Як адзначаюць мясцовыя назіральнікі, аніякіх спрэчак у амбасадараў у мінулую пятніцу на гэты конт не ўзнікла, і санкцыі былі працягнутыя амаль аўтаматычна. Бо яны прывязаныя да менскіх мірных дамоўленасцяў.

САФІЯ ГАРДЗІЕНКА, АГЛЯДАЛЬНІЦА КАНАЛУ «ІНТЕР» (УКРАІНА):«Калі яны выконваюцца, то санкцыі могуць быць перагледжаныя. Магерыні сказала яшчэ тыдзень таму, што аніякіх сумневаў на гэты конт няма: кантроль над мяжою Украіны не ажыццяўляецца, спынення агню няма, і зброя, і тэхніка ўсё яшчэ не адведзеныя, АБСЕ не мае доступу да тэрыторыі, адпаведна санкцыі аўтаматычна працягваюцца. Гэта ўжо нават не прадмет вялікага гандлявання і абмеркавання тут».

Але як піша «The New York Times», рашэнне па санкцыях не такое ўжо і адназначнае. На апошнім выніковым саміце ЕЗ «відавочнае аднадумства аб падаўжэнні санкцыяў азмрочылі рознагалоссі кіраўнікоў краінаў-чальцоў ЕЗ з нагоды праекту газаправода «Паўночны паток-2», які мог бы істотна павялічыць колькасць расейскага газу, які дастаўляецца ў Еўропу ў абыход Украіны». Сёння ЕЗ, як адзначаюць эканамісты, мусіць балансаваць паміж сваймі палітычнымі прынцыпамі і эканамічнымі інтарэсамі. Але, у любым выпадку, мяркуюць яны, працяг санкцыяў будзе мець негатыўны ўплыў і на эканоміку ЕЗ і, натуральна, на эканоміку Расеі.

МІХАЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ:«Санкцыі ўплываюць на тое, што Расея не атрымлівае дастаткова тэхналогій, дастатковых стандартаў, дастатковых тавараў, каторыя ёй неабходныя для ўстойлівага развіцця ў перспектыве, праз 5-10-15 гадоў».

Але як вынік санкцыяў Расею могуць чакаць не толькі сурёзныя эканамічныя праблемы, але і палітычныя, мяркуе вядомы расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА:«Адсутнасць хлеба ў булачных Пецярбургу, «чорны лебедзь», ён узнікне дзесьці ў 2016 годзе. І сыдзе першым Пуцін. 2016 год вельмі важны для развязання гэтага фундаментальнага пытання, хто сыдзе першы – Пуцін ці Расея».

Кіраўнік Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі Аляксей Улюкаеў, які цяпер знаходзіцца ў Бруселі і разам з міністрам замежных справаў Украіны Паўлам Клімкіным вядзе перамовы з кіраўніцтвам ЕЗ, назваў рашэнне аб працягу санкцыяў чаканым, але запэўніў, што гэта «ніяк не адабецца на эканоміцы краіны».Афіцыйна рашэнне аб падаўжэнні эканамічных санкцыяў супраць Расеі павінна ўступіць у сілу ўжо заўтра, 22 снежня, пасля таго, як яно будзе надрукаванае ў афіцыйным часопісе Еўразвязу.Алесь Сіліч, «Белсат», Брусель