Аднаўленне выдавання амерыканскіх візаў беларусам – дасягненне ЗША


Афіцыйны Менск дэманструе зацікаўленасць у аднаўленні і пашырэнні дачыненняў з Вашынгтонам. Пра патрэбу двухбаковай супрацы з ФБР заявіў кіраўнік беларускага Следчага камітэту Іван Наскевіч, які ўласна зараз знаходзіцца з візітам у ЗША. А тым часам у Менску амерыканская амбасада аднаўляе выдаванне візаў для нашых грамадзянаў – упершыню за дзесяць гадоў.

На думку Валера Кавалеўскага з Беларуска-амерыканскага задзіночання, гэта заслуга амерыканцаў.

«Гэта іх дасягненне, што яны здолелі арганізавацца і зрабіць гэтую выдачу візаў для ўсіх беларусаў. Не толькі для абмежаваных катэгорыяў насельніцтва. Не бачна, каб беларуская дыпламатычная служба прыклала да гэтага шмат намаганняў. Калі толькі не казаць пра згоду пра пашырэнне дыпламатычнага складу ў амбасадзе», – кажа Валер Кавалеўскі.

Госць праграмы адзначае, што пагаршэнне дачыненняў ЗША з Расеяй у пэўным сэнсе паўплывала на сітуацыю ў Менску і рашэнне выдаваць візы ўсім катэгорыям грамадзянаў.

Больш глядзіце ў відэа.