Адмысловае каляднае выданне Студыі «Белсат»


Адмысловае выданне Студыі «Белсат» на Раство Хрыстова. Збіраем радасць і віншаванні з усяго свету. Запрашае Сяргей Падсасонны.

«Усіх і кожнага, хто святкуе, сядзіць за святочным сталом, хто ў дарозе ці моліцца – са святам Раства!» – вітаецца вядоўца Сяргей Падсасонны.

02:07 «Не трэба чакаць, пакуль бліжні станецца святым, каб яму рабіць дабро, ці калі касцёл будзе дасканалы, каб яго палюбіць. Пачнем з сябе», – падчас каляднага богаслужэння ў Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак звярнуўся да больш як мільярда каталікоў ва ўсім свеце.

04:16 Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі з адмысловымі віншаваннямі звярнуўся да гледачоў «Белсату».

07:45 Журналістка «Белсату» Алена Дубовік у наўпроставым уключэнні з-пад архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску.

10:36 Што для вас Раство, і як Вы адчуваеце гэтае свята? Калядным настроем дзеляцца жыхары Віцебску.

11:36 Цуд на Каляды – праграма «Белсат едзе» вяртаецца ў эфір. На свята Раства мы завіталі на Віцебшчыну. Белсат прыехаў!

22:20 У Гомлі таксама святкуюць, віншуюць і ахвоча распавядаюць пра значэнне гэтага дня.

23:44 Ідзём у філіял Веткаўскага музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцыяў у Гомлі на сапраўднае свята з батлейкай.

25:00 Гледачоў чакае навагодні канцэрт Белсату. Прэм’ера – 31 снежня. Таямніцы прыадчыніць Сяргей Будкін, прадзюсар, аўтар праграмы Belsat Music Live.

28:27 З Калядамі віншуе гарадзенская паэтка Данута Бічэль-Загнетава.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фота: Viktor Drachev / TASS / Forum