У сталіцы незалежнай Беларусі ёсць вуліца Кнорына. Іронія ў тым, што сам ён такога б не ўхваліў. Не таго, што ягоным імем назвалі вуліцу, а факту, што Беларусь – суверэнная краіна.
Вільгельм Кнорын (1890–1938) – савецкі партыйны дзеяч, які зрабіў імклівую кар’еру. Ужо ў 1918 годзе ён – сакратар Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Але галоўныя ягоныя здабыткі былі на ідэалагічным полі. Беларусам варта памятаць, што ён адмаўляў ім у праве называцца нацыяй.
«Час нацыянальных дзяржаваў мінуў. Мы лічым, што беларусы не ёсць нацыяй, і тыя этнаграфічныя адметнасці, якія адасабляюць іх ад расейцаў, павінны быць пераадоленыя. Нашаю задачай ёсць не стварэнне новых нацыяў, а знішчэнне старых «нацыянальных рагатак». Беларускі рух застаецца такім утварэннем «нацыянальных рагатак», – пісаў Вільгельм Кнорын у газеце «Звязда» ад 6.10.1918 года.
Вуліца Кнорына вельмі спакойная і ціхая. Мясцовы жыхар Андрэй не шкадуе добрых словаў, калі гаворыць пра сваю вуліцу. Ён лічыць яе ідэальным месцам для гадавання дзетак.
Чым займаўся Вільгельм Кнорын у Беларусі, як трапіў у Маскву, і які канец чакаў яго там? Чаму вуліца Кнорына гэтак падабаецца тым, хто там жыве? Высветлім усё на месцы!
Аўтар і вядоўца – Лявон Вольскі.
Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.
Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!