Гарачы каментар Адлічаны студэнт БДУ: Многіх выключаюць проста за лайкі ў Facebook


Ціск, запалохванне, а ў скрайніх выпадках – адлічэнне. З такімі праблемамі сутыкаецца грамадска-актыўная моладзь у нашай краіне. А ў нас у студыі наш першы госць Пётром Маркелаў – колішні студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, якога адлічылі праз палітычную дзейнасць.

«Мяне адлічалі два разы. Першы раз пасля таго, як я ўдзельнічаў у мясцовых выбарах. І перамог. Фармальна за пропускі. У мяне былі добрыя адзнакі, а іншых з дрэннымі, але палітычна неактыўныя, і з такой жа колькасцю пропускаў, іх заставілі вучыцца. Другі раз – тры дні да Новага году. Я здаў усе залікі, выключылі за пропускі. Далі вымову, што прайшоў ува ўніверсітэт і не паказаў дакумент», – дзеліцца Пётр.

Маладзён дадае, што актывісты сабралі спісы тых, каго выключылі. Частка з іх скарысталася праграмаю Каліноўскага. Гэта каля 12 чалавек, кажа ён.

Таксама Пётр дадае, што хоча застацца ў Беларусі, але яго не хочуць аднаўляць у ВНУ.

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары