Адкуль на гербе Зэльвы – конь? «Белсат едзе»


«Белсат» даехаў да Гарадзеншчыны. Мы ў Зэльве – сямітысячным горадзе ў маляўнічым месцы. Колісь гэтыя мясціны належалі роду Сапегаў, а ў 17 стагоддзе Караль Сапега прымаў у Зэльве караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава Вазу. Цяпер жа тут прымаюць «Белсат».

Зміцер Міцкевіч пагаварыў з жыхарамі Зэльвы пра іхную зямлячку Ларысу Геніюш ды наведаўся на Зэльвінскае вадасховішча, каб спытаць: чаму ж самы вялікі вадаём Гарадзеншчыны не наведваюць тлумы турыстаў?

Зміцер Міцкевіч, belsat.eu