Новы футарал для iPhone пакажа прапушчаныя званкі


Новы футарал мае адмысловы экран і падключаецца да смартфону праз bluetooth. «Spectre» выкарыстоўвае магутнае падсвятленне, што дазваляе стварыць вялікую колькасць разнастайных вонкавых выглядаў. Футарал свеціцца пяць разоў пры ўваходным званку і тры разы пры атрыманні паведамлення, таму вы заўсёды будзеце ведаць, што прапусцілі.

Збор сродкаў на Kickstarter ужо ідзе, замовіць інавацыйны футарал можна ўсяго за $ 20.

Адчуць дотык праз пратэз

Даследнікі з Універсітэту Пітсбургу і Універсітэту Чыкага стварылі нейраінтерфейс, які дазваляе паралізаванаму адчуваць дотыку да рукі пры дапамозе пратэза.

Звычайна падобныя сувязі фармуюць на аснове нервовых злучэнняў, якія ўжо існуюць на целе, але даследнікі з ЗША вырашылі пайсці іншым шляхам і падключылі тактыльны інтэрфейс, наўпрост да часткі кары галаўнога мозгу, якая адказвае за тактыльную адчувальнасць у руцэ.

Цягам некалькіх месяцаў на розныя камбінацыі электродаў падаваліся слабыя электрычныя імпульсы, а выкліканыя імі адчуванні адзначаліся на віртуальнай далоні. Пасля падрыхтоўчага этапу інтэрфейс быў падлучаны да датчыкаў на рабатызаваным пратэзе рукі. Праз некаторы час пасля адаптацыі пацыент здабыў магчымасць правільна распазнаваць дотык да асобных пальцаў пратэза амаль у 100% выпадкаў. У перспектыве даследчыкі плануюць сумясціць развіць сістэму яшчэ больш.

Таксама ў выданні:

Чатырохвымерны дысплэй

Кружэлка, што лунае

«Stormblood» для «Final Fantasy»