Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля

У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць?

Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр і рэлігійны пісьменнік, ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газеты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурніцка-асветніцкія арганізацыі, быў паслом польскага Сейму. Станкевіч быў першы, хто вывучаў судовую справу Каліноўскага і адшукаў асобныя нумары «Мужыцкай праўды». У кнізе пра Францішка Багушэвіча ўпершыню змясціў рэдкі фотаздымак паэта.

У 1930–1940-я гады Адам Станкевіч жыў у Вільні ды меў складаныя стасункі з рознымі ўладамі, якія кіравалі ў той перыяд. Польскі касцёл ціснуў на Станкевіча, каб той адмовіўся ад беларускай мовы пры казанях. Акупацыйная нямецка-фашысцкая адміністрацыя спрабавала выкарыстаць ксяндза ў сваіх прапагандысцкіх мэтах, а савецкія спецслужбы пры канцы Другой сусветнай вайны – у сваіх. Пры гэтым НКВД рознымі спосабамі вербаваў Станкевіча, нават паабяцаўшы яму здзейсніць мару ягонага жыцця – закласці новы беларускі касцёл.

Чалавек вялікай духоўнай сілы, нязломны ў дасягненні мэтаў, непадкупны, Станкевіч сутыкаўся са шматлікімі спакусамі, праз якія мала хто з нас змог бы прайсці. Толькі ці ўдалося яму цалкам іх абмінуць? Глядзіце ў новай серыі «Лабірынтаў».

У фільме выкарыстаныя ўнікальныя, дасюль нідзе не публікаваныя дакументы ды сведчанні, пратаколы допытаў, лісты і дзённікі.

Глядзець іншыя серыі «Лабірынтаў»

Больш матэрыялаў

Чаму Сталін хацеў сустрэцца з Купалам, і што яму прапаноўвалі?

Машэраў знішчыў вірус свабоды?

Як Караткевіч змагаўся за нацыянальны блокбастар

Кроў. Масаж. Каханне. Новыя факты жыцця Алаізы Пашкевіч

Куля для КДБ ад Васіля Быкава

Што Язэп Драздовіч рабіў на Сатурне?

Шукайце жанчыну. Як НКВД ламаў пісьменніка Галавача

Кармэн у вышыванцы супраць опернай дзівы з Масквы. Хто каго перамог?