Ад вайсковых дронаў да «чайнікаў»: усё што трэба ведаць пра беларуска-кітайскае сяброўства


6 красавіка, у Менску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі, генерал-палкоўнікам Вэем Фэнхэ.

Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што Кітай сыграў «вызначальную ролю ва ўзмацненні абараназдольнасці Беларусі».

«Так званая беларуская ракетная праграма не была б магчымая без трансферу кітайскіх тэхналогіяў», – тлумачць рэверанс кіраўніка Беларусі палітолаг Арсеній Сівіцкі.

У будучыні Пекін будзе дапамагаць Беларусі распрацоўваць вайсковыя дроны, дадае Сівіцкі.

На думку палітолага Паўла Усава, супраца ў вайсковай галіне – адзін з галоўных кірункаў развіцця адносінаў Расеі і КНР. Ці ёсць месца для Беларусі ў гэтым саюзе?

«У актуальным геапалітычным кантэксце асноўным партнёрам для Кітая будзе Расея, як і для Расеі Кітай. Беларусь у гэтым раскладзе – перыферыйны аб’ект адносінаў. Я думаю, што супраца Беларусі з Кітаем не дазволіць Менску выйсці з пад залежнасці ад Масквы», – мяркуе госць праграмы «Гарачы каментар» Павел Усаў.

Больш у відэаматэрыяле!