Ад швейнай машынкі да ўласнай фабрыкі


Ад швейнай машынкі да ўласнай фабрыкі

Мікалай Шчэцька – дызайнер. Пачынаў Мікалай з аднае швейнае машынкі, якую яму падарыла бабуля. Днём будучы дызайнер вучыўся ва ўніверсітэце, начамі шыў для сяброў джынсы на замову. Цяпер за сваю працу мадэльер бярэ ад пяцідзесяці да некалькіх соцень долараў, адзенне хлопца носяць шоу-мэны ды бізнесоўцы: напрыклад, Шура з гурта «Бі-2».

Калі вы ведаеце, з якога боку падыходзіць да швейнай машынкі – вы можаце добра зарабляць. Даведайцеся дзе шукаць першых кліентаў, колькі каштуюць курсы падвышэння швейнай кваліфікацыі ды якое адзенне патрэбнае беларусам.

Вучымся планаваць сямейны бюджэт

Галоўны вораг дабрабыту любой сям’і – частыя паходы ў краму. Калі адмовіцца ад кожнага другога візіту «за малаком» – можна добра ашчадзіць. Да таго ж, адмыслоўцы раяць у крызісныя часы разлічвацца наяўнымі, а не карткаю – з рэальнымі грашыма цяжка расстацца, і вы будзеце больш ашчаджаць.

Пік выдаткаў любой сям’і прыпадае на восень: бацькі мусяць набываць абутак і вопратку для дзяцей на сезон, уносіць складкі ў дзіцячым садку або аплочваць кнігі ды факультатывы ў школе. Каб пазбегнуць восеньскай галадоўкі, трэба пачынаць ашчаджаць ужо цяпер.

Як размеркаваць сямейны бюджэт: колькі траціць, а колькі ашчаджаць; якімі метадамі скарыстацца, каб скараціць выдаткі; якія простыя дзеянні дазволяць перастаць пазычаць «да зарплаты» – даем практычныя парады.

Эвакуацыя аўтаў – правы і абавязкі гаспадароў

У менскага ДАІ няма ўласных эвакуатараў ды адмысловых стаянак, на якіх бы захоўвалі аўты парушальнікаў ПДР. Эвакуацыяй у сталіцы займаюцца прыватнікі – таму, калі вы выйшлі з офісу і не знайшлі аўта на звыклым месцы «пад знакам», заплаціць вам давядзецца не толькі штраф, але і немалыя грошы за аказаную «паслугу».

Паводле правілаў, забраць аўтамабіль са штрафстаянкі можа толькі гаспадар, затое працаўнік ДАІ абавязаны патэлефанаваць уласніку аўта пасля таго, як эвакуатар выклікалі, а пратакол выпісалі.

Ці застаюцца ў вас правы, калі вы перастанеце падпарадкоўвацца абавязку паркавацца паводле ПДР? Якія машыны можна, а якія нельга эвакуяваць? Колькі каштуе забраць сваё аўта са штрафстаянкі? Усё пра эвакуацыю ў праграме «Асабісты капітал».