«Ад Полацка пачаўся свет…» і Уладзімір Арлоў

Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. Аднак Полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай Беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў.