«Ад Полацка пачаўся свет…» і Уладзімір Арлоў


Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. Аднак Полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай Беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў.

Гістарычнае асяроддзе найстаражытнейшага беларускага гораду моцна ўплывае на фармаванне творчых асобаў, якім пашчасціла тут нарадзіцца. І адна з іх – празаік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў – напоўніцу захаваў дзіцячыя ўражанні ад судакранання з полацкай гісторыяй, якія вырашылі ягоны далейшы лёс.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.