Ад камп’ютаршчыкаў да ўрбаністаў: каго будзе рыхтаваць Нацыянальны ўніверсітэт


У «Гарачым каментары» – сустваральнік беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэту імя Ніла Гілевіча, сябра працоўнай групы па ягонаму стварэнню Павел Церашковіч.

«Плануем падрыхтоўку спецыялістаў у галіне камп’ютарных ведаў. Зараз вельмі папулярны напрамак digital humanities. Мы хацелі б яшчэ зрабіць human digitals, каб камп’ютаршчыкі атрымалі вельмі добрую сацыяльную гуманітарную падрыхтоўку – нам здаецца, што ўсё ж такі такой спецыяльнасці не хапае. Апроч гэтага будуць накірункі, звязаныя з сучаснымі медыямі, у першую чаргу, электроннымі. Мы вельмі хацелі б адкрыць накірунак урбаністыкі, бо большасць беларусаў жыве ў гарадах, але, на жаль, такіх спецыялістаў у нас няма. Будзе накірунак звязаны з бізнес-адміністраваннем і публічным адміністраваннем», – заявіў Павел Церашковіч.