Абысціся без Шэнгену! Дзе незабыўна адцягнуцца ў Беларусі?

Чым у нашай краіне здзівіць замежнікаў, а чым – самых беларусаў, дзе незабыўна павандраваць і адпачыць летам, не пакідаючы радзімы, і як адкрыць для сябе невядомую Беларусь – пра гэта апошняе ў тэлевізійным сезоне выданне ток-шоу «Кожны з нас»!

Ці ведалі вы, што ў беларускім Жамыславе стаіць дакладная копія самага папулярнага палацу Варшавы? Дзе ў Беларусі пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай? Аказваецца, мясцовы чалавек. Неадкладна плануйце захапляльную вандроўку ў Воўчын Берасцейскай вобласці.

У нас таксама ёсць свая пячора. Наперад, у Сахнавічы! А непадалёк у Глыбокім – магіла Мюнхгаўзэна.

Унікальная трыкутная царква ў вёсцы Сваротва, якая захавалася з часу ВКЛ. Як даехаць і ці сапраўды будаўнікі зэканомілі на адным куце?

Як вандраваць па Беларусі самастойна, распавядае кіраўнік парталу Holiday.by Андрэй Барашка! Дзе месцяцца аб’екты, збудаваныя топавымі італьянскімі, нямецкімі, бельгійскімі, беларускімі архітэктарамі? Як пабачыць пейзажы, што ўразяць любых эстэтаў?

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння