Абуральная заява дзяржаўных СМІ: незалежнасць Беларусі пачалася ад Лукашэнкі


Сацыяльныя сеткі сёння звяртаюцца да самае галоўнае тэмы, якую зрабіла артыкулам выданне «Беларусь сегодня»: беларуская незалежнасць нібыта пачалася з 1994 года. Нібыта, таму што менавіта тады прыйшоў да ўлады Аляксандр Лукашэнка. Прапагандысты сцвярджаюць, што ў гэтыя часы пачаўся найвялікшы росквіт Беларусі. Павал Усаў, доктар палітычных навук, распавядае пра абсурднасць гэтае заявы:

«Незалежнасць сучаснае Беларусі адносіцца не да 1994, а да 1990 году. Пасля распаду СССР у 1991 годзе Беларусь атрымала аб’ектыўную юрыдычную незалежнасць, стала самастойнай дзяржавай. Дзякуючы гэтай самастойнасці і дэмакратычнасці Лукашэнка і прыйшоў да ўлады. Калі б усё да 1994 года было ўмоўна, то такога палітыка як Лукашэнка ў рэчаіснасці б не існавала. […]

Гісторыя становіцца ахвярай тых, хто кіруе краінай. У аўтарытарных рэжымах стараюцца так скрывіць гісторыю, каб яна адпавядала інтарэсам кіроўнай эліты. Пад Лукашэнку жадаюць зрабіць гісторыю, скрэсліць цалкам рэальны незалежніцкі перыяд, перыяд дэмакратычны, у якім Лукашэнкі не было, гэта не ягоная заслуга, атрыманне беларускай незалежнасці, гэта заслуга дэмакратычнай супольнасці, апазіцыі, Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне», які рукамі невялікай групы людзей у парламенце і пры шырокай грамадскай падтрымцы, натхнёнасці, у чаканні гэтае незалежнасці, прыйшоў да незалежнасці, а не дзякуючы Лукашэнку. Бо мы ведаем, што амаль адразу пасля прыходу да ўлады ён зрабіў усё, каб аслабіць гэтую незалежнасць і прадаць Беларусь Расеі за пэўныя палітычныя дывідэнды…»

Працяг размовы – у сюжэце.