Аборты: штогод у Беларусі не нараджаецца цэлы райцэнтр


Беларусь займае адно з першых месцаў у свеце па колькасці абортаў. Штогод у нас не нараджаецца каля 30 000 дзяцей. Гэта насельніцтва такога гораду, як Асіповічы. І гэта больш, чым жыве людзей у Дзяржынску. Чаму ў Беларусі такая жахлівая статыстыка – мы паспрабуем высветліць у праграме «Людскія справы» .

«Калі прыйшла рабіць аборт, там была цэлая чарга студэнтак»

Першая гераіня сённяшніх «Людскіх справаў» – студэнтка Сняжана. Калі дзяўчына вучылася на трэцім курсе, то даведалася, што чакае дзіця. Ейны хлопец быў супраць таго, каб станавіцца бацькам. Набліжалася сесія. І дзяўчына вырашыла зрабіць аборт. Яна кажа, што цяпер часта перажывае з-за свайго рашэння.

«Гэта было страшна… Цяпер бываюць такія моманты, калі нахлыне нешта такое… Хочацца плакаць і сумна. І потым я разумею, што я плачу не проста так, а плачу па сваім дзіцяці», – кажа Сняжана са слязьмі на вачах.

«Мой выбар стаў не толькі новым жыццём для дзіцяці, але і для мяне»

Другая наша гераіня – Вольга. Яна таксама была студэнткай, калі сутыкнулася з падобнай сітуацыяй. У яе таксама быў хлопец, і дзяўчына таксама паўстала перад складаным выбарам: зрабіць аборт ці захаваць новае жыццё.

Вольга распавядае: «Калі я сказала і самой сабе, і іншым, што пакідаю дзіця, тады я змагла адчуць радасць ад цяжарнасці».

Вольга з дачкой

Якія асноўныя прычыны абортаў у Беларусі?

Вера Сярдзюк, кіраўніца цэнтру падтрымання сям’і і мацярынства «Матуля», называе асноўныя прычыны, якія прыводзяць Беларусь да такой вялікай колькасці абортаў. Як ні дзіўна, большасць жанчын, якія робяць аборт – зусім не 16-гадовыя школьніцы. І што трагічна, траціна ўсіх абортаў робіцца з-за таго, што на гэтым настаялі сваякі жанчыны.

Вера Сярдзюк, кіраўніца Цэнтру падтрымкі сям’і і мацярынства

І што цяпер рабіць?

Як вядома, у Беларусі дзейнічаюць зараз кабінеты перадабортнага кансультавання. Кепская гэтая ідэя ці добрая? Разбірацца ў пытанні мы будзем у студыі «Людскіх справаў», дзе гэтым разам сустрэнуцца псіхолаг Вячаслаў Аманацкі і Таццяна Фірысюк, якая працуе ў адным з такіх кансультацыйных кабінетаў.

Пра гэта глядзіце ў новым выданні «Людскіх справаў»:

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Пішыце на ў Facebook ды Одноклассники. Памятайце: для нас няма чужых праблемаў.