Абноўлены сайт BELSAT.EU – як гэта працуе?


Уласна да працы белсатаўцаў. Тэлеканал «Белсат» займеў новы сайт. Што там новага, і як гэта ўсё працуе?

Пра абноўленую сучасную версію сайту belsat.eu распавядае digital-менеджарка «Белсату» Вольга Швед. Паводле digital-менеджаркі, галоўнай мэтай зменаў старонкі было наданне ёй большай зручнасці:

«Я вельмі доўга аналізавала паводзіны карыстальнікаў, каб зрабіць менавіта так, каб усім было зручна, і ў гэтым асноўная змена».

Вольга Швед кажа, што галоўная змена з візуальнага пункту гледжання – гэта адмова ад рубрык. Усё разам цяпер можна бесканцова гартаць і не думаць, куды зайсці. Такім чынам, да новай старонкі нават не трэба прызвычайвацца.

Працяг размовы – у сюжэце.

Валеры Руселік belsat.eu