А можа і вы паспрабуеце вырошчваць... грошы?




У беларускім раслінным гадавальніку «StoneRose» вырашылі рызыкнуць і распачаць унікальны для Беларусі бізнес. І не памыліліся – гэта цяпер самы буйны гадавальнік сукулентаў на тэрыторыі ажно ўсяго СНД.

Сукуленты – такія расліны, што маюць тканіну для назапашвання вады. Растуць яны ў цёплых, засушлівых мясцінах, патрабуюць шмат сонца, таму на Беларусі іх ніколі не разводзілі. Як стварыць бізнес на ўнікальным прадукце, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».