А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з прапановай дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі аб тым, каб абнуліць прэзідэнцкія тэрміны, калі гэта ўхваліць Канстытуцыйны суд і прагаласуюць грамадзяне краіны, паведаміла прэсавая служба Дзярждумы РФ. Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі даў каментар на тэму «абнулення» Пуціна.

Спадар Аляксандр, што вы думаеце пра тое, што Уладзімір Пуцін хоча абнуліць свае прэзідэнцкія тэрміны?

«Расея са сваймі імперскімі замашкамі застаецца небяспечнай для Беларусі. Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты. Мысленне ўсіх аўтарытарных кіраўнікоў падобнае. Гэта людзі, якія рукамі і нагамі трымаюцца за ўладу і выдумляюць нейкія хітрыя, або не надта хітрыя камбінацыі, каб працягнуць сваё знаходжанне ва ўтульным крэсле».

Расейскі народ проста праглыне гэта?

«Пуцін з аднаго боку згадзіўся на гэтыя папраўкі, але ж ён не сказаў дакладна, што ён будзе балатавацца на прэзідэнта ў 2024 годзе. У такой «чэкісцкай» манеры працягвае тлуміць галаву і напускаць туману».

Валянціна Церашкова ўнесла гэтую папраўку, хіба першая касманаўтка-жанчына, гэта не выпадковая асоба? Уладзімір Пуцін казаў, што гэта неспадзяванка для яго, але сам прыйшоў з прыгатаваным дакладам у тэчцы.

«Гэта была кепская інсцэніроўка. Чаму Церашкова там? Дзейнічае савецкі прынцып: касманаўтка, гэта такая знакавая асоба. Калі чалавек высока ўзляцеў у літаральным сэнсе, гэта неабавязкова азначае, што гэта незалежны чалавек. Гэта часта людзі, якія ведаюць, што патрэбна ўладзе і выконваюць гэтую функцыю».

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

Фота: kremlin.ru

belsat.eu

Чытайце па тэме:

Пуцін падтрымаў ідэю абнуліць прэзідэнцкія тэрміны са згоды Канстытуцыйнага суда

Што будзе з Беларуссю, калі Пуціна не стане?

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Астравецкая АЭС (не)гатовая да запуску