Гарачы каментар Новы «дармаедскі» дэкрэт ударыць мацней


Абноўлены Дэкрэт аб дармаедах – і вось ужо зноўку запрацавалі грамадскія камісіі, якія прапаноўваюць дапамогу тым беларусам, якім не пашчасціла трапіць у «чорныя» 500 тысяч афіцыйных дармаедаў. Сярод іншых дапамогу суграмадзянам прапаноўвае і праваабарончы цэнтр «Прававая дапамога насельніцтву». Кіраўнік цэнтру юрыст Алег Волчак – з намі на відэасувязі з Менску:

«У першую чаргу тэлефануюць з-за мяжы. Зноў усе ў такім стане шоку. Часта гэта тыя, хто з’ехаў 5 гадоў назад, 10, 20 за межы Беларусі. Хвалююцца, якія дакументы прадставіць. Кажуць: мы зʼехалі, чаму дзяржава нас чапае? Мы ж не знаходзімся на тэрыторыі краіны. Гэта першая катэгорыя. Студэнты тэлефануюць. І вялікая частка людзей, якія працуюць у Расеі. […] Дэкрэт разлічаны адсачыць базу – колькі беларусаў за мяжой, якія яны грошы сюды прывозяць. А потым, магчыма, скажуць падаць дэкларацыю аб даходах. […] У нашай дзяржаве, ведаеце, любяць палічыць у чужых кішэнях. […]

Мы пагаварылі з праваабаронцамі. І настолькі першы дэкрэт напісаны, што горшы, чым трэці. Шмат незразумелага, няма механізмаў па абскарджанню, як у базу трапляюць людзі? Няма адказнасці! У першую чаргу, калі чалавек знайшоў сябе ў базе, трэба паўтараць тыя ж дзеянні, што два гады назад. Толькі не ў падатковую пісаць скаргу, а ў гарвыканкам: на якім заснаванні ўключылі? Хто ўключыў? З якіх крыніцаў? І таксама пісаць, што гэта не па Канстытуцыі, таму што чалавек мае права не працаваць. Паверце, сёння ў дзяржавы няма столькі рабочых месцаў, каб забяспечыць годнай зарплатай, а не на 5 дзён паесці…»

Што трэба зрабіць, каб колькасць людзей у гэтак званай базе дармаедаў скарацілася? Сваймі парадамі па скарачэнні беспрацоўя дзеляцца жыхары Менску.

Глядзі таксама
Каментары