92 % прадпрымальнікаў лічаць, што ІП рознічнага гандлю сёння знішчаецца як клас


Які рэгіён Беларусі найлепшы для вядзення бізнесу? У Менску прэзентавалі даследаванне на гэтую тэму, аўтарам прэзентацыі выступіла рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва». У Студыі «Белсату» размаўляем з лідарам «Перспектывы» Анатолем Шумчанкам.

Анатоль Шумчанка:

«У нас ёсць сфармуляваны індэкс, па якому мы вызначаем лепшы рэгіён. Гэта колькасць ІП на тысячу жыхароў, колькасць гандлёвых аб’ектаў. Гэткае даследаванне мы робім на працягу апошніх 10 гадоў. У гэтым годзе мы дадалі яшчэ новыя пытанні ў анкетаванні. А пакуль вынікі такія: лепшы рэгіён, на нашую думку і паводле самых прадпрымальнікаў, сыходзячы з вынікаў даследавання, гэта Менская вобласць. На другім месцы Магілёўская вобласць. У канцы спісу – горад Менск і Віцебская вобласць.

Мы зрабілі рэгіянальны разрэз прадпрымальніцкіх настрояў, і калі б у нас была дэцэнтралізацыя, мясцовае самакіраванне, то гэтыя слупкі (у графіку) у кожным рэгіёне адрозніваліся б па вышыні. А ў нас усе слупкі аднолькавыя. У нашым выпадку аднолькава, значыць, усё вельмі дрэнна. Мы атрымалі катастрафічныя дадзеныя па адказах. Удумайцеся ў ланцужок узаемазвязаных адказаў: 46 % апытаных прадпрымальнікаў у сферы рознічнага гандлю плануюць зачыніць свой бізнес, 40 % плануюць выехаць з краіны, 92 % з апытаных лічаць, што ІП рознічнага гандлю сёння знішчаецца як клас, а 84 % прадпрымальнікаў спадзяюцца на спатканне з прэзідэнтам, каб задаць гэтыя пытанні: так патрэбныя сёння ІП ці не патрэбныя?»

Працяг размовы – у сюжэце.

Лагойскі раён прызналі адным з найлепшых для бізнесу ў 2018-ым годзе. А што пра вядзенне бізнесу ў нашай краіне думаюць жыхару Лагойску?

belsat.eu