790 гадоў беларускай дыпламатыі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Забылі пра БНР і сярэднявечныя дамовы

100-годдзе сучаснай беларускай дыпламатыі святкуе Міністэрства замежных справаў. Эксперты і гісторыкі не маюць згоды адносна гэтай гадавіны. Гісторыя беларускай дыпламатыі можа налічваць не адно стагоддзе, а прынамсі восем. Падрабязнасці ў Вольгі Жарнасек.

Еўрадэпутат Богдан Здраеўскі: «Жэсты Беларусі вельмі сціплыя і рэдкія, але яны ёсць»

Еўрапейскія дзверы для Беларусі могуць адчыніцца шырэй, але кіраўніцтва Еўразвязу чакае сігналаў ад уладаў Беларусі. Якіх сігналаў? Інтэрв’ю Алеся Сіліча з Богданам Здраеўскім, кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю.

Афіцыйны Менск далёка ад Давосу

На гэтым тыдні 49-ты раз найбольш уплывовыя людзі гэтага свету сабраліся ў курортным швейцарскім горадзе Давосе, каб паслухаць найбольш разумных. Усе абмяркоўваюць, як зрабіць гэты свет лепшым. Ані палітыкаў, ані навукоўцаў з Беларусі гэтым разам у Давосе не было. Арганізатары запрасілі ўсяго адну асобу з нашай краіны на сёлетнюю сустрэчу. Чаму менавіта яе, а не кіраўніка дзяржавы? Дзяніс Дзюба.

Візіт Лукашэнкі ў Арменію не саспеў

Аляксандр Лукашэнка чакае ад Нікола Пашыньяна запрашэння ў Ерэван. Пра гэта кіраўнік адной з фракцыяў армянскага парламенту, мультымільянер Гагік Царук’ян заявіў журналістам. Царук’ян вядомы тым, што падарыў Мікалаю Лукашэнку 400-літровую бочку каньяку і двух белых ільвянятаў. Менавіта на тэрыторыі прыватнага палацу багацея месціцца амбасада Рэспублікі Беларусь у Арменіі. Ці наспела патрэба ў візіце Лукашэнкі ў паслярэвалюцыйны Ерэван? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з армянскім палітолагам Рубэнам Мэграб’янам.

Прэзідэнт(ка) Украіны

Юлія Цімашэнка афіцыйна ідзе на выбары. Ужо трэці раз, і ідзе яна толькі перамагаць. Лідарка ўсіх сацыялагічных апытанняў сярод украінскіх выбарнікаў мае ўсе шанцы зрабіцца першай прэзідэнткай Украіны. Хто цяпер першынствуе ў прэзідэнцкай гонцы суседзяў, і ці ўвогуле важна афіцыйнаму Менску – хто пераможа? Усевалад Шлыкаў.