700 падманутых. Зварот да Лукашэнкі на «Белсаце»


Кампанія «АўтаКомпаніСэвэн» брала на камісію патрыманыя аўтамабілі. Частку прадавала сама, а частку аддавала на рэалізацыю індывідуальным прадпрымальнікам. Грошы ўладальнікам аўтаў не вярталіся, таму ў дачыненні аўтагаўсу распачалі крымінальную справу.

Следства ў справе цягнулася больш за два гады. У 2016 годзе вінаватымі прызналі пяць асобаў, якія атрымалі ад 8 гадоў да 9,5 года пазбаўлення волі. А тых, хто набыў аўта і праходзіў у справе сведкаю, суд абавязаў вярнуць транспартавыя сродкі пацярпелым – ранейшым уладальнікам. Гэткіх пакупнікоў, якія апынуліся і без аўтаў, і без грошай, у краіне больш за 700.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Віцебскія камунальнікі паскардзіліся на сваіх працадаўцаў.
  • Апытанне: пра абарону правоў працоўных.
  • Нашыя карэспандэнты наведалі дом у Бараўлянах з цеплавізарам.
  • Жыхары пасёлку Паўночны зноўку занепакоеныя зносам.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: