7 лістапада – дзень свята ці знак бяды?


На 2017 год прыпадае стогадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі – падзеі, наступствам якое была змена сусветнага парадку. Бальшавіцкая рэвалюцыя ў Расеі кардынальным чынам змяніла гістарычны лёс Беларусі.

У сённяшняй Рэспубліцы Беларусь да гэтае падзеі ставяцца вельмі неадназначна. Улады ўслаўляюць Вялікі Кастрычнік, незалежнае грамадства зняпраўджвае. Чым жа папраўдзе ёсць для Беларусі 7 лістапада?