Кінапрэмʼера сезону: «Логан». Хʼю Джэкмэн


Здавалася б, што «Логан» – гэта рэштка франшызы пра «Людзей Ікс», якая ўжо стамілася сама ад сябе. Але ж не – гэты высокабюджэтны фільм ёсць нібы прытчай пра жыццё і смерць. І, напрыклад, на кінафестывалі Берлінале нехта з крытыкаў пажартаваў на тэму, што «Логан» – і прывабны, і сурʼёзны, і забаўляльны. І змястоўней большасці фестывальных фільмаў.

Па-сутнасці, «Логан» – гэта трэці фільм, які канцэнтруецца на персанажы Ваўкалак з Марвэл-комікса пра людзей Ікс. Яго ўвасабляе Хʼю Джэкмэн.

І першае пытанне актору з боку прэсы: «Як нос? Ці збавіліся ад хваробы на рак?»

Джэкмэн адказвае, што ўсё добра. А на пытанне «навошта прывезлі коміксы на фестываль» актор падкрэслівае:

«Яшчэ летась мы планавалі прэмʼеру гэтага фільма на фестывалі. Яе нельга разгледжваць як 7-ю ці 8-ю серыю вядомай франшызы. Гэта самастойны фільм. Жорсткі, сурʼёзны, дарослы. Тэма якога – выжыванне ў варожым асяроддзі.

Гаворка тут ідзе пра пост-апакаліптычны свет. І пра апошняе падарожжа героя, каб уратаваць малое дзяўчо, якое таксама мутант. Стылістыка «Логана» выглядае незвычайнай для комікса.

Чытайце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu