45 гадоў таму забілі мастака Лявона Баразну


Памяць мастака ўшанавалі ў Талачыне мастакі ды культурніцкія дзеячы, сярод якіх Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў і Мікола Купава. Таксама яны наведалі Талачынскі краязнаўчы музей, дзе захоўваюцца фотаздымкі ды альбомы Лявона Баразны.

«У 1969 г. яны разам з Зянонам Пазняком напісалі артыкул у абарону Нямігі. Яны апублікавалі гэты артыкул у «Праўдзе» у Маскве, бо ўжо было вядома, што над ёй навісла небяспека. Гэта нічога не дало, на жаль. Але мы ўсцешаныя тым, што такія асобы гэты факт давялі да ўсяго свету», – адзначае мастак Мікола Купава.

Даследчык традыцыйнай культуры, этнограф і патрыёт загінуў, калі яму было 42 гады. Абставіны ягонай смерці дагэтуль не ясныя. У Менску, у старым горадзе, ён кінуўся ратаваць жанчыну, на якую напалі. Тая знікла, а мастака забілі. Гэта дазваляе меркаваць, што смерць Лявона Баразны выпадковая не была: ён быў паплечнік Зянона Пазняка ў барацьбе за захаванне гістарычнага выгляду вуліцы Няміга.

Марына Вашкевіч, belsat.eu