«$ 500? Выйсце адно: уключыць друкарскі станок»: Класкоўскі пра загад Лукашэнкі падняць заробак

Аляксандр Лукашэнка даў загад. Чыноўнікі кінуліся выконваць. 500 долараў заробку мае атрымаць кожны беларус. Толькі вось праблема. Міністр эканомікі ўжо кажа, што заданне гэтае скрайне цяжкае. Каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

З аднаго боку, правадыр загадаў – трэба выконваць. У нас усё робіцца так: «кроў з носа». З іншага боку, выканаўцы разумеюць, што зрабіць гэта можна толькі згвалтаваўшы эканоміку.

Сам Аляксандр Лукашэнка, аддаючы такі загад, сказаў, што трэба падвышаць прадуктыўнасць працы. Ёсць жалезны эканамічны закон, які кажа, што прадуктыўнасць працы павінная ісці апераджальнымі тэмпамі ў параўнаннні з заробкамі.

Цяпер у нас $ 370. Калі ўзнімаць да 500 – гэта больш, чым на траціну. Гэта азначае, што менш чым за год на траціну трэба ўздымаць прадуктыўнасць працы. Гэта нерэальна, бо за сёлета яна ўпала. Якое выйсце? Адно: уключыць друкарскі станок і надрукаваць пустых грошай, як гэта ўжо было. Гэта прыводзіла да абвалаў. Гэты загад Лукашэнкі – рашэнне наступіць на тыя самыя граблі.

Працяг размовы Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце ў відэматэрыяле.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу