«4 000 не могуць пагражаць 845 000». Амерыканскія жаўнеры каля беларускай мяжы


У чым сакрэт візавага трука Лукашэнкі? Чаму не трэба баяцца амерыканскіх танкаў у Еўропе? Ці будзе расейская база ў Беларусі? Дзе больш палітвязняў – у Беларусі ці ў Расеі? Як адолець смог? Глядзіце «ПраСвет» з Алінай Коўшык.

«Балтыйскія краіны трэба падтрымаць – нават і вайсковым чынам»

На гэтым тыдні ў Польшчу прыбылі першыя часткі «цяжкіх сілаў» ЗША, якія будуць несці бестэрміновае дзяжурства ў горадзе Жагань. Неўзабаве Польшча прыме таксама верталётныя атрады сваіх хаўруснікаў, а ў красавіку ўва ўсходняй Польшчы зʼявіцца яшчэ адна тысяча амерыканскіх жаўнераў. Як іх сустракаюць палякі – прыглядаўся Дзяніс Дзюба.

Рыгор Астапеня:«Пытанне расейскай базы ў Беларусі вырашанае»

Аналітык Цэнтру Астрагорскага лічыць, што да пытання расейскай базы Крэмль у бліжэйшай будучыні звяртацца не будзе. З ім не згодны прафесар Богдан Панэк, кіраўнік кафедры бяспекі дзяржавы з Грамадскай акадэміі навук у Варшаве. У размове з Алінай Коўшык эксперты разважаюць, ці Лукашэнка ўсцяж саюзнік Расеі і ці пагражаюць Пуціну танкі ЗША ў Польшчы.

Еўрадэпутат: «Гэта трук, каб палепшыць імідж дыктатара»

Так называе скасаванне Беларуссю візаў на 5 дзён Ярамір Шцеціна, віцэ-старшыня падкамісіі Еўрапейскага парламенту па бяспецы і абароне. Ці Менску варта чакаць крокаў Бруселю ў адказ? Што перашкаджае Еўразвязу аблегчыць візавы рэжым для беларусаў? Каментуе Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі. Сюжэт Усевалада Шлыкава.

Сто палітычных вязняў Крамля

Яшчэ нядаўна можна было чуць, што ў пытаннях правоў чалавека Масква ідзе шляхам Менску. Аднак калі Аляксандр Лукашэнка вызваляў палітвязняў, у Расеі зʼяўляліся чарговыя. Цяпер праваабаронцы налічваюць іх каля ста. Як лёгка зрабіцца палітвязнем у краіне Уладзіміра Пуціна? Каментуюць Эдуард Пальчыс і Анастасія Зотава, жонка расейскага палітычнага вязня Ільдара Дадзіна. Матэрыял Руслана Шошына.

Як перамагчы смог?

На гэтым тыдні ў беларусаў, палякаў і кітайцаў, што жывуць у вялікіх гарадах, была агульная бяда: смог. Няма чым дыхаць і ўвесь час пахне гарам. Небяспечнае забруджванне паветра пагражае не толькі здароўю, але і жыццю. Як нашыя блізкія і далёкія суседзі даюць рады гэтым выклікам? Сюжэт Яраслава Сцешыка.