Беларусаў выратуе гераічная рамантыка


Наколькі важнай была постаць Юрыя Станкевіча для беларускай літаратуры і Беларусі ўвогуле? Якім чынам 1937 год паўтараецца ў Беларусі цяпер? Які герой патрэбны беларусам?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказаў удзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: спявачка і вядоўца Кацярына Ваданосава, намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай, а таксама журналіст і рэдактар «Белсату» Алесь Яшчанка.

Некаторыя тэзы, агучаныя ўдзельнікамі падчас праграмы:

Таццяна Нядбай

  • Як Чорная ноч рыфмуецца з восеньскім надвор’ем, так сёння мы перажываем нешта падобнае: хоць людзей не расстрэльваюць, але мы стаім вельмі блізка перад небяспекай вынішчэння
  • Летась усе беларускія культурныя дзеячы аб’ядналіся ў імкненні не супрацоўнічаць з уладамі
  • Гэта людзі, якія дзесяцігоддзямі працавалі на беларускую культуру, давялі да таго, што іншым стала камфортна разумець, што яны беларусы, і быць беларусам – не сорамна

Кацярына Ваданосава

  • Я ўпадаю ў песімізм дзесяць разоў на дзень, але гэта не значыць, што я маю права трансляваць гэты песімізм у масы, бо гэта абсалютна дэструктыўны шлях
  • Я не хачу нікому з таго боку прыносіць задавальненне – плакаць і наракаць на жыццё. Наадварот: я буду выглядаць добра, смяяцца, рабіць усё, каб яны думалі, што ў мяне ўсё добра
  • Ва Украіне мае дзеці сталі размаўляць па-беларуску

Алесь Яшчанка

  • Беларусы ўжо даўно жывуць пад акупацыяй, асабліва пад моўнай акупацыяй
  • Здарыўся цуд – мы бачылі ўсе на вуліцах Менску мора сцягоў. Склалася ўражанне, што кожны меў сцяг у шафе ці пад падушкай
  • Людзі стаміліся ад цемры – палітвязні, турмы, мы мала чаго светлага цяпер бачым

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».