Канстытуцыйны рэферэндум – у верасні


Пра што сведчыць сустрэча Святланы Ціханоўскай і Джо Байдэна? Як можа выглядаць транзіт улады ў Беларусі пры Лукашэнку? Як маглі дамовіцца Байдэн і Пуцін аб палітычным лёсе Беларусі? Чаму Пуцін баіцца Лукашэнку і не хоча прымаць яго ў Расеі? Ці можна верыць сацыялогіі ў цяперашняй Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні вы знойдзеце адказы ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі чарговага выдання былі медыяэкспертка Марыя Лукашук, медыяэксперт iSANS Серж Харытонаў, а таксама аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.

Серж Харытонаў

  • Візіт Святланы Ціханоўскай шырока асвятляўся ў буйных амерыканскіх медыях
  • Бліжэйшым часам мы пабачым крокі ЗША ў дачыненні Расеі за ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі
  • Калі Лукашэнка атрымае расейскае грамадзянства, то ён можа пайсці супраць Пуціна ў электаральнай кампаніі

Вадзім Мажэйка

  • У Лукашэнкі не атрымліваецца прадаваць Захаду старую гісторыю пра сваё збліжэнне з Расеяй у выпадку санкцыяў
  • Калі даходзіць да практыкі, інструменты Расеі для ціску на Лукашэнку прабуксоўваюць
  • Санкцыі падвышаюць для Расеі кошт утрымання Лукашэнкі

Марыя Лукашук

  • Рэжым выкарыстоўвае беларусаў як жывы шчыт – маўляў, вы ўводзіце супраць нас санкцыі, а пакутаваць ад гэтага будуць людзі
  • Усё больш людзей або не вераць у перамогу, або баяцца, таму трэба даваць ім як мага больш інфармацыі
  • Любыя аб’яднанні людзей палохаюць рэжым, таму ён хоча выкасіць усіх

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: Alexei Nikolsky, TASS / SPUTNIK, Reuters / Forum