Калі Лукашэнка стане не патрэбны Маскве?


Спадзевы на тое, што Масква нарэшце пастановіць пазбавіцца ад Аляксандра Лукашэнкі, абвастраюцца напярэдадні кожнай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. І кожны раз канчаюцца нічым.

Чаму расейскія ўлады не імкнуцца пазбавіцца ад таксічнага актыву Лукашэнкі? Беларускі ўзурпатар гандлюе незалежнасцю краіны? Пасля сустрэчаў Лукашэнкі з Пуціным застаецца больш пытанняў, чым адказаў. У эфіры «Размовы» Віталь Цыганкоў і палітолаг Павел Усаў разважаюць пра сутнасць стасункаў верных ворагаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

«Бліжэйшым часам стварыць раўнавагу паміж уплывамі Расеі і ўплывамі Захаду Лукашэнку не ўдасца. Гэта азначае, што трэба нечым расплочвацца за тую падтрымку эканамічную і палітычную, якую аказвае Расея Беларусі», – заўважае Павел Усаў і пералічвае магчымыя фактары расплаты. Што давядзецца здаваць Лукашэнку? Даведаецеся з поўнай версіі «Размовы».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.