Беларусь чакаюць пустыя паліцы, чыноўнікі ў паніцы. Эфект ад санкцыяў пачаўся

Праблема не ў рубля і не ў долара – цяпер праблема з экспартам ды імпартам. Да чаго гэта прывядзе, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Беларусь і Расею чакае спад ВУП сёлета і налета. Рэйтынгавае агенцтва S&P ацэньвае скарачэнне ВУП для Беларусі на 15 % у 2022 годзе і яшчэ на 5 % – у наступным. Якія будуць наступствы скарачэння ВУП, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Для Расеі гэта ўжо палічылі: 15 гадоў эканамічнага папярэдняга росту. То бок адкідае Расею на 15 гадоў таму. (…) Амаль усе папярэднія крызісы кампенсаваліся ростам на попыт вонкавых рынкаў. Цяпер сітуацыя адваротная. Крызіс прыходзіць не праз фінансавы канал, ён прыходзіць праз фізічныя аб’ёмы вонкавага гандлю. Гэта значыць немагчымасць рабіць пастаўкі ні туды, ні сюды».

Адпаведна адбудзецца падзенне заробкаў і вытворчасці, павелічэнне беспрацоўя.

Як гэта ні сумна, але ў 2023 годзе ў Беларусі чакаецца яшчэ большае падзенне ВУП, чымся ў Расеі.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Лукашэнка будзе прадаваць калій як зброю;
  • Лукашэнка дэманструе замежным кампаніям, што беларусы ў яго прыгонныя;
  • Што будзе рабіць рэжым, калі скончацца запасы на складах?

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Эканоміка сыдзе ў цень

Чалы прадказаў правал імпартазамяшчэння

Чалы: У Беларусі – рэкордны прырост інвестыцыяў?

Рэсурсная база скарачаецца. «Бойка бульдогаў пад дываном» пачынаецца

Чалы: Імпартазамяшчэнне села ў лужыну

Эканамічныя вынікі першага ваеннага месяца

Лукашэнка «прадаў» Пуціну будаўнікоў

Як размініраваць беларускую эканоміку?