Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Вулічныя маршы – у мінулым? Ціск на рэжым можа ўзмацніцца з новых франтоў. Што азначае бляклы пачатак палітычнай вясны і адкуль чакаць сюрпрызаў?

У праграме бяруць удзел палітолаг Андрэй Ягораў, аналітык і вайсковы эксперт Аляксандр Алесін, грамадская актывістка і жонка палітыка і вязня сумлення Мікалая СтаткевічаМарына Адамовіч, палітычны аналітык Віталь Цыганкоў, грамадскі актывіст з Салігорску Павел Батуеў.

Сёння ж, акрамя пратэстаў, ёсць іншыя, больш прыярытэтныя фактары ціску на рэжым, звяртае ўвагу палітычны аналітык Віталь Цыганкоў: «Гэта і міжнародны ціск, і магчымасць Захаду дамовіцца з Расеяй наконт беларускага пытання, і асобны расейскі ціск, і ціск унутры сілавых структураў. Гэта і эканамічныя праблемы. І таксама патэнцыйны выхад людзей на вуліцу, калі яны ўбачаць мэту, калі яны павераць у тое, што гэта неабходна, як гэта было ў жніўні – верасні. Калі яны будуць бачыць стымул, яны выйдуць. Няма сумневаў у беларускім народзе ў гэтым сэнсе».

Эканоміка – у перадінфарктным стане

Расея і Захад дамаўляюцца пазбавіцца ад Лукашэнкі? Адною з найбольш рэзанансных падзеяў канца сакавіка стаў пост у Telegram галоўнага рэдактара выдання «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава. Паводле яго, не пазней за 1 траўня адбудуцца перамовы апазіцыі з Лукашэнкам пад кіраўніцтвам АБСЕ.

У момант канфрантацыі з ЗША расейцы зацікаўленыя ў Лукашэнку. Але існуюць фактары і варыянты, пры якіх сённяшні кіраўнік Беларусі можа зрабіцца разменнаю манетай. Аднак і Лукашэнка – мастак выцягваць з Захаду і асабліва з Расеі ўсе магчымыя дывідэнды, мала што аддаючы наўзамен. Пры гэтым галоўным фактарам пераменаў у Беларусі застаюцца беларусы.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку