Як «экспартны цуд» Аляксандра Лукашэнкі абыходзіць сектаральныя санкцыі


У Беларусі знайшлі спосаб абмінуць не толькі кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць гаманцоў Лукашэнкі, але і сектаральныя абмежаванні, якія раней лічыліся неабмінальнымі. Падрабязнасці – у расследаванні аўтараў праграмы «Давайце разбірацца», Цэнтру журналісцкіх расследаванняў Re:Baltica і Delfi.

Пасля скандальнай пасадкі самалёта Ryanair у Менску пад еўрапейскія абмежаванне трапілі цэлыя сектары беларускай эканомікі: калійны, тытунёвы, фінансавы і нафтавы. Аўтары праграмы вывучылі, як працуюць санкцыі супраць нафтавай галіны. Продаж нафтапрадуктаў прыносіць уладам Беларусі мільярды долараў. Каля паловы тавараў ідзе ў Еўропу. Але з 25 чэрвеня 2021 года такі экспарт фармальна стаў немагчымы. Але адначасова з гэтым падзеннем здарыўся маленькі экспартны цуд. Як ён адбыўся, і хто стаіць за гэтым цудам – глядзіце ў відэа.

Фота: Alexander Astafyev / Pool /Forum