Лукашэнка прызначыў пераемнікам Качанаву


Як Качанаву прасоўваюць на прэзідэнцкую пасаду, і ці падтрымае яе Крэмль? Як выглядае клан Лукашэнкі, хто ў яго ўваходзіць? Як Лукашэнка дапамог Такаеву пазбавіцца Назарбаева? Якім чынам будзе паводзіць сябе Лукашэнкаў клан пасля змены ўлады?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі Анатоль Котаў, журналіст радыё «Свабода» Сяргей Навумчык, а таксама рэдактар праекту «Вот так» Ігар Віняўскі.

Вось некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Ігар Віняўскі

  • Крэмль быў адзінай сілай, на якую мог абаперціся Такаеў, – сілавікі яго не падтрымалі.
  • Нельга сказаць, што ў Назарбаева быў маналітны клан – гэта група ягоных сваякоў, якія ўзбагачаюцца ўсімі магчымымі спосабамі.
  • Немагчыма казаць пра поўны дэмантаж сістэмы Назарбаева, ідуць спробы дамовіцца.

Сяргей Навумчык

  • Усё, што рабіў Лукашэнка 27 гадоў, было ў інтарэсах Расеі.
  • З таго, што я бачу пра Качанаву ў медыях, з ейных выступаў, у мяне склалася ўражанне пра яе як пра чалавека з вельмі абмежаванымі інтэлектуальнымі здольнасцямі.
  • Не важна, якую пасаду займае Шэйман. Ягоная пасада – Шэйман.

Анатоль Котаў

  • Масква не мае кім замяніць Лукашэнку, але гэтая замена можа быць хутка знойдзеная.
  • Прэс-сакратар Лукашэнкі ў сённяшняй сістэме важнейшы, чым кіраўнік Саўміну.
  • Сістэма ўжо цяпер пажырае сама сябе – тыя самыя сілавікі робяць закладкі з дакументаў на чорны дзень.

Калаж з фота: Vasily Fedosenko/ Reuters / Forum; wikimedia