Лукашэнка аддаў Пуціну самае галоўнае


Ці задавальняе Лукашэнка Маскву ў стратэгічным, геапалітычным сэнсе? Чаму не спраўджваюцца шматлікія прагнозы, што Крэмль вось-вось адсуне Лукашэнку? Якія вечныя геапалітычныя інтарэсы мае Расея на беларускім кірунку? Віталь Цыганкоў у «Размове» паспрабаваў знайсці адказы разам з палітычным аглядальнікам беларускай службы радыё «Свабода» Сяргеем Навумчыкам.

Некаторыя думкі, агучаныя Сяргеем Навумчыкам у часе «Размовы»:

  • Лукашэнка заплаціў Пуціну чарговым кавалкам незалежнасці
  • Чым Лукашэнка не задавальняе Пуціна? Пуцін што, жаніха сваёй дачцэ выбірае?
  • Галоўны геапалітычны інтарэс Расеі ў Беларусі – заходні тэатр ваенных дзеянняў
  • Расейцам патрэбная толькі стоадсоткавая лаяльнасць
  • Ні пры якіх умовах расейская кадэбэшная алігархія не будзе падтрымліваць беларускай дэмакратыі

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».