Ад маладога прадпрымальніка да «спонсара тэрарызму»


Нашая здымачная група «Маю права» сустракаецца з Ігарам Парункевічам у Вільні.

Са жніўня 2020 года пастаўскі бізнесовец Ігар Парункевіч актыўна падтрымліваў людзей, якія пацярпелі ад гвалту беларускіх карных органаў.

«У бары стаяла скрынка, я непасрэдна свае грошы туды ахвяраваў, плюс праводзіліся розныя акцыі, зніжкі рабіліся людзям, якія ахвяравалі грошы на дапамогу тым, хто неяк пацярпеў ад падзеяў 2020 года. Тады гэта было проста, і мы проста адпраўлялі на «BY_help».

Мaю прaвa
Нелегальна праз мяжу ад беларускага «ГЕСТАПА»
2021.12.17 18:35

Ігар меў свой бар у Паставах, і да падзеяў жніўня 2020 года да яго цугам хадзілі прадстаўнікі дзяржаўнай прэсы ды пісалі хвалебныя артыкулы ў абласной і раённай газетах. Аднак пасля выбараў частымі «візіцёрамі» сталіся мясцовыя міліцыянты.

«Да мяне прыязджалі супрацоўнікі мясцовага РАУСу, якія адразу спрабавалі неяк мякка са мною размаўляць, але часам даходзіла да пагрозаў».

Потым Ігара запрашалі на размову:

«Казалі, што ёсць варыянт сысці ад крымінальнага пераследу, падпісаць паперу і, адпаведна, распавесці, выдаць ім нейкія звесткі пра актывістаў ды інфармацыю, якая можа быць карысная ім».

Ігар адмовіўся.

Мaю прaвa
Адміністратар тэлеграм-каналу «Лебяжий 97 %» абдурыў спецслужбы
2021.11.05 19:05

Наш эксперт, прадстаўнік ініцыятывы «BySol» Андрэй Стрыжак, папярэджвае:

«…Усім, хто раздумвае над гэтымі прапановамі: хутчэй за ўсё, вам проста будуць давацца нейкія заданні, якія з кожным разам будуць ускладняцца і рабіць з вас усё больш нерукападавальнага чалавека. Напрыканцы гэта проста прывядзе да развалу вашай асобы і ніякіх бенефітаў не прынясе… Адзінае, што можна зрабіць, калі вы атрымалі такую прапанову, гэта расказаць пра яе голасна і сказаць, што вы ад яе адмаўляецеся. З гэтага моманту вы будзеце спецслужбам нецікавы».

На Ігара пачалі ціснуць, завялі на яго крымінальную справу, змусілі згарнуць бізнес, заблакавалі рахунак і плацежныя карты. Калі паспрабаваў легальна пакінуць Беларусь, без тлумачэння прычынаў не выпусцілі з краіны. Наш герой не змог выехаць і з тэрыторыі Расеі.

«З’явілася магчымасць уцячы праз лес ва Украіну. Што я і зрабіў».

Мaю прaвa
Віталь Алейнік: Не трэба здавацца, трэба рабіць усё, што ад нас залежыць
2021.10.08 18:05

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Ведай свае правы. Каментар Паўла Левіна

Эксперт нашай праграмы Павел Левінаў дае ацэнку дзеянням службовых асобаў, якія спрыялі ліквідацыі бізнесу нашага героя. Праваабаронец папярэджвае, што за нанесеную шкоду бізнесу чыноўнікам давядзецца плаціць Ігару Парункевічу кампенсацыю з уласных кішэняў.

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.