Інфляцыя паглыне беларускую эканоміку


Што адбываецца з беларускай эканомікай? Якімі могуць быць паказнікі ВУП і даходаў насельніцтва на фоне росту інфляцыі і пачатку рэальнага дзеяння эканамічных санкцыяў? Як змяніўся стан дзяржаўных прадпрыемстваў, якія працягваюць з’ядаць бюджэтныя грошы і ў якіх масава звальняюць працаўнікоў? Чаму сёлета быў адзначаны правал у сельскай гаспадарцы, якая ў папярэднія гады выглядала даволі някепска, і ці зробіцца гэта стратэгічнай тэндэнцыяй?

Гэтыя ды іншыя тэмы разам з Віталём Цыганковым у эфіры «Размовы» абмеркаваў беларускі эканаміст, старэйшы навуковы работнік Цэнтру эканамічных даследаванняў «BEROC» Зміцер Крук.

Некаторыя ідэі, агучаныя Змітром Круком у часе праграмы:

  • 10 % інфляцыі, якія мы бачым у Беларусі, – гэта ўжо шмат;
  • людзі не давяраюць беларускаму рублю і пры першай магчымасці мяняюць яго на валюту;
  • Нацыянальны банк цяпер у такой сітуацыі, што з ім і не будуць кансультавацца перад тым, як прымаць нейкія рашэнні;
  • уплыў санкцыяў – пакуль фактар невядомасці і няпэўнасці;
  • крызіс у беларускай сельскай гаспадарцы мае сістэмны характар;
  • улады могуць абгрунтаваць уключэнне станка і друкаванне грошай нястачай грошай у сельскай гаспадарцы.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».