Як дапамагчы тым, хто дапамагае?


Вядоўца «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц уключылася ў дапамогу ўкраінскім уцекачам на наступны дзень пасля таго, як сама выратавала ад вайны.

Беларусы масава далучыліся да валанцёрскага руху яшчэ ў першую хвалю ковіду, калі выявілася, што ўлады не збіраюцца ратаваць беларусаў ад эпідэміі. У часе выбараў ды паслявыбарчых рэпрэсіяў беларусы дапамагалі рэпрэсаваным – медычна, юрыдычна, перадачамі, харчовымі наборамі, данатамі.

Калі выбухнула вайна ва Украіне, беларусы стварылі структуры дапамогі ўцекачам. Аднак тыя, хто актыўна ўлучаецца ў дапамогу, могуць хутка страціць сілы не толькі каб дапамагаць, але проста каб далей жыць.

Госць Андрэй Ткачоў, каардынатар Фонду медычнай салідарнасці, і экспертка-псіхолаг Эліна Антонава распавядаюць, як выявіць выгаранне на ранняй стадыі і як з ім змагацца.

Трэба пагаварыць
Як нас забівае стрэс: анкалогія, панічныя атакі, лішняя вага
2022.10.23 13:05

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.