«Здымай штаны!» – як расейцы хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі. Сатырычнае шоу


Пакуль расейскія ўлады праводзяць аперацыю «Мабілізацыя», расейцы вядуць сваю аперацыю – «Эміграцыя». Бягуць ужо нават ваенкамы! «Хай так TV» даведаўся, што неўзабаве давядзецца хавацца дэпутатам і нават губернатарам!

Праз анексію Расеяй чатырох рэгіёнаў Украіны і гэтак званую частковую мабілізацыю ўсе пашалелі. Сяргей Лаўроў блытае Луганск і Лаос. А ягоны беларускі калега Уладзімір Макей наракае на «аанаўскі купал» і філасофствуе, што «свет занадта складаны».

І толькі Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі захоўваюць здаровыя глузды і пачуццё гумару, нягледзячы на навакольны абсурд і дзічыну.

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Не хочаш ваяваць – прывядзі сябра на замену
  • Цімаці застаўся ў сухім астатку
  • Хованкі – гульня года
  • Маніфест Азаронка «Лукашэнка Вялікі»
  • Як лізаць… – майстар-клас ад расейскага класіка
  • «Ужо ніхто і ніколі не зможа вас у гэтым жыцці назваць дэбілам»
  • «Хрыстос уваскрэс – і ўсе мы разам з ім уваскрэснем»
  • Дудзінскі паказаў, куды прызыўнікам устаўляць свечку
  • Анекдот пра вайну з фашыстамі
  • Чат «Спецыяльная эміграцыйная аперацыя»
  • Кіркораў і Пугачова прынеслі няшчасце расейскім войскам
  • Песня пра «аанаўскі купал» Макея

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: sandexx / Wikimedia Commons