Лукашэнку змушаюць увесці войска Беларусі ва Украіну


Як Лукашэнка будзе апраўдваць свой візіт у акупаваную Расеяй Абхазію? Ці ёсць Лукашэнку што прадаць Захаду? Што будзе, калі афіцэрам запасу ў Беларусі пачнуць рассылаць павесткі?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: журналістка Беларускай службы Польскага радыё Наталля Грышкевіч, журналіст «Белсату» Аляксандр Папко і рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Зміцер Лукашук

  • Лукашэнка хоча і рыбку з’есці і косці здаць – зрабіць Пуціну прыемна, але каб самому не было балюча
  • Лукашэнка пасля скажа, што Пуцін яму заціснуў пальцы ног у ціскі, а ён нічога кепскага рабіць не хацеў
  • Як толькі ўкраінцы ўбачаць канцэнтрацыю расейскіх вайскоўцаў у Беларусі, будзе нанесены ўдар

Аляксандр Папко

  • Калі я быў студэнтам, я да мамы радзей ездзіў, чым цяпер Лукашэнка да Пуціна
  • Вельмі магчыма, што Лукашэнка думае, што Пуцін хутка памрэ, а ён хоча застацца
  • Калі свет стаіць на мяжы ядравай вайны, Лукашэнка можа прадаць Захаду толькі тое, што ён ударыць Пуціну нажом у спіну на перамовах у Сочы

Наталля Грышкевіч

  • Паездка Лукашэнкі ў Абхазію – спроба перавесці стрэлкі і зменшыць ціск Расеі на сябе
  • Захад паставіў на Лукашэнку крыж
  • Дэ-факта Лукашэнка ў Беларусі ўжо ні аб чым не вырашае

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў перадачы «Без акрэдытацыі».