​​Карысныя панты: у Прымор'і робяць гаючыя настойкі з рагоў аленяў


Стаць дыпламаваным пантарэзам можна ў Прыморскім краі. На адной з фермаў там разводзяць алтайскіх маралаў і ладзяць экскурсіі па тэрыторыі. Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у рэзанні пантаў, маладых рагоў. Умовы для высакародных аленяў у рэгіёне даволі складаныя. Як спраўляюцца фермеры, даведвалася Таццяна Меньшыкава.

У разгар лета на маралавай ферме ў Прыморскім краі спілоўваюць рогі ў прамысловым аб’ёме. Лічыцца, што непрыемная на знешні выгляд працэдура абсалютна бязбольная для жывёлаў. Алтайскія высакародныя алені, вядомыя сваімі пантамі, прыжыліся на Далёкім Усходзе не так даўно. Аб гаючых уласцівасцях іх маладых рагоў літаральна складаюць легенды. Зрэзаць іх трэба да таго, як яны не ператварыліся ў акасцянелыя.

«З-за пантаў мы іх і разводзім: у іх захоўваецца кроў, а ў крыві ўтрымліваецца шмат карысных элементаў. Спілоўванне рагоў адбываецца раз у год. Гэта значыць праз год мы будзем зноў зрэзаць, яны адрастуць па новай. Гэта бязбольна, вы самі бачылі – марал уцёк задаволены, шчаслівы», – кажа Сяргей Арнаут, работнік маралавай фермы.

Вітаміны, мінералы і яшчэ вельмі шмат карысных уласцівасцяў – усё гэта аб спецыяльнай настойцы, якую потым зробяць са зрэзаных пантаў. Прыхільнікі ўсходняй медыцыны перакананыя ва ўнікальных гаючых уласцівасцях гэтага напою. Прычым паглядзець на працэс вырабу на гэтай ферме могуць усе, хто жадае. Для турыстаў ладзяць спецыяльныя экскурсіі. У якасці пачастункі – панты на мёду, унікальная распрацоўка. Па завярэнню аўтараў тэхналогіі, некалькі лыжак спрыяюць амаладжэнню арганізма і нават служаць натуральным аналагам «віягры».

«Скурка зразаецца, дробна наразаюцца слайсы, каб уся кроў там захавалася. Кладзецца ў слоічак і заліваецца мёдам. Потым настойваецца 2 тыдні – і гэта гатова да ўжывання», – распавядае Аляксандр Арнаут, дырэктар маралавай фермы.

Высакародны алень. Алтайскі край, Расея. 21 чэрвеня 2020 года.
Фота: Kirill Kukhmar / TASS / Forum

«Плошча-1000 гектараў. Тут жывуць больш за 300 маралаў. І вялікая частка з іх ужо нарадзілася тут, у Прыморскім краі. Такія велізарныя плошчы патрэбныя для таго, каб жывёла адчувала сябе, як у натуральнай асяроддзі пражывання», – кажа Таццяна Меньшыкава, карэспандэнтка «Белсату» ва Уладзівастоку.

Першых маралаў сюды з Алтайскага краю прывезлі 4 гады таму. Спачатку было каля ста асобін. З тых часоў ферма стала разрастацца, зараз тут актыўна развіваюць яшчэ і экатурызм. Да высакародных аленяў можна падысці ўшчыльную. Некаторых нават можна пакарміць з рук.

Ферма, дзе разводзяць Алтайскіх маралаў. Прыморскі край, Расея. 30 ліпеня 2021 года. Скрыншот: Вот Так / YouTube

«Мы зараз знаходзімся ў гарэме: адзін самец і пяць самак. І некаторыя шымпанзэ ўжо з малымі. Тут нават можна ўбачыць аднаго малога», – кажа Вікторыя Пархун, экскурсавод маралавай фермы.

Дарэчы, самцы, рогі якіх зразаюць на маралавай ферме, пасля наступлення позняй восені скідаюць свае рогі ў дзікай прыродзе. Яны ім патрэбныя толькі ў шлюбны перыяд для бітваў з іншымі аленямі, а пасля – рогі без патрэбы. Ну а турысты, якія прыехалі сёння на ўнікальную экскурсію, акрамя эмоцый, атрымліваюць яшчэ і памятны дыплом сапраўдных «пантарэзаў».

Таццяна Меньшыкава / Белсат, Прыморскі край

/АК