Самыя буйныя дастаўцы гуманітарнай дапамогі ва Украіну


Ад пратэстаў да валанцёрства, гісторыя беларуса ў праграме «Беларускі свет».

Антон усё жыццё пражыў у Віцебску. Пасля школы перабраўся ў Менск. Гандляваў гарадскім адзеннем. Яшчэ 8 жніўня 2020 года быў затрыманы на станцыі метро «Кастрычніцкая». Атрымаў содні ў Жодзіне. Але кажа, што менавіта там адчуваў сябе максімальна свабодна:

«Бо ты ведаеш, што можна колькі заўгодна нас ганяць, за намі праўда».

Пасля гэтага заставаўся ў Менску, рабіў што мог, але праз год з’ехаў у Кракаў. Калі пачалася вайна, адразу напісаў у «Інстаграм»:

«Ці магу быць нечым карысны?»

І так з пачатку вайны ён апынуўся на мяжы. Адным з першых як валанцёр дапамагаў хвалі бежанцаў з Украіны. Гэтак, дзякуючы дапамозе аднадумцаў, арганізаваўся пункт збору і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, які пазней стаў фондам «Support for UA in EU». Неўзабаве з кампаніі, што раздавала гарбату і бутэрброды, яны выраслі ў адных з самых буйных дастаўцаў гуманітарнай дапамогі ва Украіну.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Гуманітарная дапамога для Украіны са Швейцарыі;
  • Беларуска з парушэннем слыху валодае некалькімі замежнымі мовамі.

Belsat.eu