Ці мог Менск называцца інакш?

Чаму Менск называецца Менскам? Ад ракі Менка. Але горад быў заснаваны ў месцы, дзе ў Менку ўпадае рэчка Дунай. Чаму не Дунайск? Навошта наагул будаваць горад на гэтай малой рэчцы, калі побач куды большая Свіслач?

Першая пісьмовая згадка Менску датуецца 1067 годам у сувязі з бітваю на Нямізе. У той час на месцы сучаснага Менску не было гораду, затое вялікі горад быў на месцы сучаснага мястэчка Гарадзішча, на рэчцы Менцы. Ён і быў летапісным Менскам. Той старажытны Менск быў разбураны і адбудаваны ўжо на рацэ Нямізе. Там Менск стаіць і сёння.

Колькі часу Менск існаваў да бітвы на Нямізе? Што пераканала гісторыкаў у тым, што горад змяняў сваё месцазнаходжанне? Чым гандлявалі старажытныя менчукі? Што значыць слова «Менка» і чаму Менск узнік на беразе гэтай дробнай рэчкі? Чаму горад не пабудавалі на Свіслачы ці хаця б Пцічы? Ці мог Менск называцца інакш? І як знайсці выток беларускага Дунаю, рэчкі, якая сёння амаль цалкам перасохла?

Пра гэта распавядзе кандыдат гістарычных навук, слынны археолаг Сяргей Тарасаў.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская разбірае, як правільна пісаць: «ідыялогія» ці «ідэалогія», «геніялогія» ці «генеалогія».

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кароткая спадніца зрабіла беларускамоўным

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?