Лукашэнка баіцца застацца ні з чым


Ці можа прыняты кангрэсам ЗША закон аб дапамозе Украіне (ленд-ліз) змяніць характар і вынік расейскай агрэсіі? Як павінна выглядаць маральнае і палітычнае крушэнне пуцінізму і як можа выглядаць новая, дэмакратычная Расея? Наколькі лёс Беларусі залежыць ад вынікаў расейска-ўкраінскай вайны?

Гэтыя ды іншыя пытанні з Віталём Цыганковым абмяркоўваў выкладчык Карлавага ўніверсітэту, эксперт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандр Марозаў.

Пэўныя думкі, выказаныя Аляксандрам Марозавым у часе «Размовы»:

  • Украіне адчынілі дзверы для бясконцай ваенна-тэхнічнай падтрымкі ўсяго свету
  • Падтрымка Украіны абуджае сілы ў іншых краінах
  • І Індыія, і Кітай не згадзяцца з тым сцэнаром, які свету прапаноўвае Крэмль
  • Калі Расея не пацерпіць паразу, ніякай мірнай дамовы не будзе, будзе раздзяленне
  • Расея хоча дабіцца знішчэння Украіны, яе распаду
  • Хочацца, каб Беларусь выкруцілася з гэтай вайны і захавалася для будучыні

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum; Yuri Smityuk / TASS / Forum