Як прадпрыемствы будуць скарачаць выдаткі? Тлумачыць эканаміст


Стагнацыя – лепшы прагноз для беларускай эканомікі, лічаць адмыслоўцы. Ці варта чакаць новай дэвальвацыі і хто дагэтуль спрабуе ратаваць фінансавае жыццё краіны? Эканаміст даследчага цэнтру BEROC Зміцер Крук і вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў згодныя, што добрых прагнозаў для беларускай эканомікі чакаць не прыходзіцца. А вось у тым, наколькі глыбокім можа быць падзенне, меркаванні разыходзяцца.

«Важны чыннік, на які я звяртаю ўвагу, гэта так званы феномен адтэрмінаванай рэцэсіі. У прадпрыемстваў, з якіх цяжар ковіду быў перакладзены, калі яны падвысілі свае выдаткі, зараз мусяць іх скарачаць. А скарачаць як? Шляхоў не так шмат. І перш за ўсё яны глядзяць на магчымасць скарачэння выдаткаў на працу. Што гэта значыць для эканомікі? Гэта значыць, што рост заробкаў будзе запавольвацца па меншай меры, можна будзе казаць аб іх стагнацыі ці скарачэнні ў рэальным вымярэнні», – выказаўся Зміцер Крук.

На чым трымаецца беларуская эканоміка і як доўга яна зможа вытрымаць без расейскіх датацыяў? Падрабязнасці ў «Размове» Віталя Цыганкова і эканаміста даследчага цэнтру BEROC Зміцера Крука.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: стоп-кадр з праграмы, Vasily Fedosenko / Reuters / Forum