Лукашэнку прыйдзецца ісці на дыялог ці бегчы з Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Тэмы праграмы:

Ці станецца Аўстрыя пасярэдніцаю ў справах Беларусі?

Два гады на гэтым месцы быў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам і канцлерам Аўстрыі. Галоўнае пытанне, якое падымалі ў Вене, дзе месціцца штаб-кватэра АБСЕ, – ці запусціцца перамоўная пляцоўка з рэжымам Лукашэнкі? І хто зробіцца пасярэднікам у гэткіх перамовах? Што прывязе Святлана Ціханоўская з Вільні, акрамя прыгожых здымкаў? Выствятляла Наста Ільіна.

Пуцін павінен разумець, што подпіс грамадзяніна Лукашэнкі нічога не значыць

Аляксандру Лукашэнку прыйдзецца ісці на дыялог ці бегчы з Беларусі. Інтэрв’ю з дэпутатам Еўрапейскага Парламенту і былым прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам. Палітык лічыць што казка ФСБ аб «перавароце» ў Беларусі выглядае вельмі непрафесійна.

Лукашэнка накінуў шайбу на клюшку Пуціна

Незаконны прэзідэнт Беларусі збіраецца надзяліць Савет бяспекі прэзідэнцкімі функцыямі ў выпадку свайго сыходу ці нават смерці. Прапаганда рэжыму працягвае крычаць пра пагрозу з боку Захаду, а Галоўчанка тым часам вязе ў Крэмль 26 падпісаных дарожных мапаў для інтэграцыі з Расеяй. Што задумаў дыктатар Беларусі і што адкажа Пуцін на ягоную гульню? Высвятляў Зміцер Міцкевіч.

«Забіць Лукашэнку». Трыумф ці правал КДБ? Каментуе Анатоль Лябедзька

Што не так з фільмам «Забіць Лукашэнку»? Ці ёсць у ім доказы сувязі гісторыі з ЗША? У інтэрв’ю Аліне Коўшык гэта аналізуе Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог».

Прызнанне генацыду. Ці дапамагае Байдэн утрымацца Пашыньяну?

Унутраная справа ЗША, няслушная пастанова ці ўсё ж крок, які «робіць свет лепшым»? Прызнанне Джо Байдэнам генацыду армянаў, здаецца, адчыніла скрыню Пандоры і агаліла ўсе напружаныя моманты ў дачыненнях паміж ЗША, Турцыяй і Арменіяй. Пра тое, хто і ў якіх інтарэсах выкарыстоўвае гістарычныя падзеі стогадовае даўніны, – высвятляла Святлана Аўчарова.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота вокладкі: president.gov.by

Больш матэрыялаў

Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Рэжым вісеў на валаску. Чаму Лукашэнка перамог? Зянон Пазняк – у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою

Чаму начальнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў біў вітрыны? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

У Лукашэнкі забіраюць кісларод. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Крэмль сур’ёзна займаецца мяккай анексіяй Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці згуляе Захад паводле правілаў Лукашэнкі? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою