Еўропа дасць зброю для вызвалення Беларусі?


Уварванне Расеі ва Украіну трывае ўжо другі месяц. Але беларускае войска пакуль не бярэ беспасярэдняга ўдзелу ў вайне на баку Расеі. Якая верагоднасць уступлення Беларусі ў вайну? Чаму Беларусь абавязкова павінна прайсці дэкамунізацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць эксперты і госці ток-шоу «План Б».

Віктар Ягун, генерал-маёр запасу, намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны ў 2014–15 гадах выказаўся пра беларускае вайсковае кіраўніцтва:

«Частку свайго генералітэту Лукашэнка проста не кантралюе. Вось у чым праблема. У яго ёсць унікальны сакратар Савету бяспекі Вальфовіч. Увогуле няясна, што гэта за персанаж і якое дачыненне ён мае да Беларусі: дзе нарадзіўся, хто за ім стаіць. Мы ведаем, хто і навошта паставіў яго на гэтую пасаду».

Кіраўнік дэлегацыі Літвы ў Радзе Еўропы, дэпутат Сейму Эмануэліс Зінгерыс заяўляе, што Еўропа больш не будзе цацкацца з Лукашэнкам:

«Лукашэнка набліжаецца да рысы, калі ён пойдзе з вайною на Украіну, тады ягоная тэрыторыя [Беларусь. – Заўвага рэд.] таксама будзе разумецца як тэрыторыя ворага Еўрапейскага Звязу і NATO. І мы будзем тады ідэнтычна забяспечваць беларускі народ, як і ўкраінскі, усім тым, чым мы забяспечваем Украіну. Гэта я аб’яўляю афіцыйна».

Таксама ў праграме:

  • Заданне мінімум – дэмілітарызацыя. Якія мэты ставіць перад сабой Украіна ў вайне супраць Расеі.
  • Вырак Лукашэнку. Чым можа скончыцца ўвод беларускага войска ва Украіну.
  • Канец братэрству? Як далей павінны будаваць стасункі Беларусь і Расея?

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у дадатку «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».